-
Кантакты
Адрас: Мінск, вул. К. Маркса, 15, офіс 403
Тэл. рэдакцыі: +375 17 321 22 99
e-mail: info@euroradio.fm
Skype: DJ_EURORADIO
ICQ: 362 100 740
Twitter: euroradio
-
Што такое Еўрарадыё?
Еўрарадыё — гэта маладзёжны мультымедыйны праект.
Наш дзень нараджэння
6 лютага 2006 года.
Тып радыёвяшчання
Музычна-інфармацыйны.
Музычны фармат Еўрарадыё
CHR-Modern ROCK (з англ. — сучаснае хітовае рок-радыё). Аснову фармата CHR-Modern ROCK складаюць найбольш папулярныя рок-хіты, якія вызначаюцца пры дапамозе чартаў.
Напаўненне эфіру
Музыка, навіны, эксклюзіўныя рэпартажы, інфармацыйна-забаўляльныя шоў, аналітычныя перадачы, аўтарскія праграмы, музычныя матэрыялы.
Наш слухач
Актыўны, крэатыўны і пазітыўны чалавек 15—35 гадоў з любым даходам.
Вяшчанне Еўрарадыё
Еўрарадыё вяшчае кругласутачна ў інтэрнэце, на УКХ і спадарожніку, а таксама прысутнічае на ФМ у Заходняй Беларусі.
Еўрарадыё — праект, які рыхтуюць беларусы для беларусаў
Мы — самы папулярны праект вяшчання на Беларусь з-за мяжы. Штодзённа нашыя навіны, музыку і праграмы слухаюць і чытаюць болей за 300 тысяч чалавек, нашая пастаянная аўдыторыя. Цягам пяці год мы падтрымалі болей за 1000 культурных акцый і запрасілі ў эфір сотні экспертаў. Нашыя карэспандэнты — лаўрэаты міжнародных журналісцкіх прэміяў і конкурсаў.
Эксклюзіўныя праекты
Мы ажыццяўляем культурныя праекты разам з Амбасадамі Еўрапейскіх краін. Нашы мінулыя праекты: “Тэлепорты” ў Нідэрланды, Чэхію, Літву, Вялікабрытанію.
Еўрарадыё — адзін з арганізатараў фестывалю Be Free. Таксама мы распавядаем пра Sziget, Audioriver, EXIT, Balaton Sound, Melt!, Heineken і іншыя. Штотыдзень мы разыгрываем білеты і запрашэнні на канцэрты і вечарыны. Сярод іх фестываль "Можно!", канцэрты Lюк, Port Mone, a-ha, Мумий Тролль, J:морс і іншыя.
Еўрарадыё падтрымлівае маладых музыкаў і новыя кірункі альтэрнатыўнай сцэны. Заяўкі на ратацыю разам з файламі можна высылаць на ulisbel@yahoo.com Гэта павінна быць якасна запісаная музыка ў асноўным фармаце нашага вяшчання на беларускай мове (для беларускіх гуртоў).
Нашы людзі пра Еўрарадыё
Наста Манцэвіч: "Радыё для беларусаў, аб Беларусі, Еўропе і свеце. Свабоднае ад дзяржаўнай і іншай ідэалогіі і заангажаванасці. Робіцца камандай маладых, творчых і цікавых людзей".
Віталь Зыблюк: "Еўрарадыё — незалежны праект. Мы розныя і вяшчаем пра рознае".
Міла Котка: "Еўрарадыё? О, гэта вельмі круты праект. На беларускай мове пра ўсё, што хвалюе чалавека 21 стагоддзя. Плюс да ўсяго, радыё еўрапейскае, таму ніякіх 75 % і боек за ўраджай"
Лена Сідоза: "Што яднае татальна розных людзей? Еўрарадыё!"
Ales Kaitech: "Эўрарадыё — гэта беларускі Rock-Art".
Павел Свярдлоў: "Еўрарадыё — гэта актуальная аналітыка нашага дня".
Рэклама
Еўрарадыё мае сваю ўласную студыю гуказапісу і можа вырабляць рэкламныя матэрыялы. Усе пытанні наконт рэкламных ролікаў накіроўвайце на info@euroradio.fm
Водгукі аб Еўрарадыё
Можна пакінуць тут.
-
Як нас слухаць?
Hа FM
у Брэсце на хвалях польскага "Radio dla Ciebie" 103,4 FM
будні: 6:00 — 7:45, 00:00 — 00:30;
субота: 00:00 — 00:30, 7:00 — 9:00;
нядзеля: 6:00 — 9:00;
у Лідзе на хвалях "Radio znad Wilii" 103,8 FMштодня: 23:00 — 00:00;
у Пінску на хвалях украінскага радыё "Мелодыя" 105,3 і 107,1 FMштодзённа: 14:00—15:00, 21:00—22:00, а таксама выпускі навінаў штогадзіну ад 12:55 да 20:55
На УКХу Глыбокім, Паставах, Відзах і Міёрах на хвалі 68,24 МГц
штодня: кругласутачна
На спадарожніках
HOTBIRD 6—13° на ўсход, частата 11200 МГц, вертыкальная палярызацыя, хуткасць патока 27500 Ms/s, карэкцыя памылкі (FEC) 5/6.
ASTRA 4A—4,8° на ўсход, частата 12379.62 МГц, гарызантальная палярызацыя, хуткасць патока 27500 Ms/s, карэкцыя памылкі (FEC) 3/4.
-
Каманда
Зміцер Новікаў
Прэзідэнт праўлення
Віталь Зыблюк
Галоўны рэдактар
Рэдакцыя навінаў
Зміцер Лукашук
Спецыяльны карэспандэнт
Віталь Ругайн
Спецыяльны карэспандэнт
Павел Свярдлоў
Спецыяльны карэспандэнт
Наста Манцэвіч
Спецыяльны карэспандэнт
Андрэй Елісееў
Спецыяльны карэспандэнт
Арцём Мартыновіч
Спецыяльны карэспандэнт
Музычная рэдакцыя
Слава Корань
Музычны дырэктар
Маша Калеснікава
Музычны рэдактар
Міла Котка
Музычны карэспандэнт
Ілля Маліноўскі
Музычны карэспандэнт
Вядучыя
Лена Сідоза
Воля Міцкевіч
Мара Нальшанская
Ганна Балаховіч
Віктар Чайкін
Дзяніс Дзюба
Аляксандр Пузін
Даша Форман
Алесь Лукашэвіч
Ціна Сікорская
Рэдактар сайта
-
Інфападтрымка
Мы з радасцю распавядзем пра ваш канцэрт ці любую іншую культурную актыўнасць. За пяць год у эфіры мы падтрымалі больш за 1000 канцэртаў, 30 фестываляў і іншых культурных падзей у Беларусі і за яе межамі.
Наша інфападтрымка — гэта
Эксклюзіўны (не перапісаны з прэс-реліза) анонс;
Банер;
Інфармацыя ў афішы;
Жывыя ўключэнні з канцэрта.
А таксама (па рашэнні рэдактара)
Выніковы рэпартаж (з фота);
Розыгрыш квіткоў (прыклад тут і тут);
Дзве гадзіны вечаровага дыджэйскага эфіру, прысвечаныя вашай падзеі;
Рэкламныя ролікі на 15, 30 сек.
Ад вас мы просім
Размясціць лагатып Еўрарадыё на друкаванай прадукцыі (флаеры, афішы, білеты і г.д.). Узгадаць нас у тэлевізійнай рэкламе (пры наяўнасці);
Узгадаць Еўрарадыё ў прэс-рэлізе і анонсах;
Даслаць на info@euroradio.fm актуальную інфармацыю пра мерапрыемства (афіша + прэс-реліз);
Акрэдытаваць журналістаў і фатографа Еўрарадыё (да 3-х чалавек);
Даць магчымасць размясціць расцяжку Еўрарадыё на вашым мерапрыемстве.
Кантактная асоба
Яўген info@euroradio.fm
Спампаваць дакумент па інфападтрымцы (pdf, 275Кб)
Прапануем абмеркаваць