інфатэка

  • Меркаванні
  • Гарбачоў: Для Лукашэнкі падышла б пасада члена палітбюро

Гарбачоў: Для Лукашэнкі падышла б пасада члена палітбюро

Еўрарадыё паразмаўляла з першым і апошнім прэзідэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым пра 20 гадоў без Савецкага Саюза.

Аўтар: Павел Свярдлоў 10.12.2011 19:27

 

111208 SvjardlouGarbachou.mp3

 

Еўрарадыё: Як вы думаеце, якая з краін былога Савецкага Саюза найбольш ад яго аддалілася? І куды аддалілася?

 

Міхаіл Гарбачоў: Вы задалі простае пытанне, на якое вельмі складана адказаць. Расія, Беларусь і Казахстан працягваюць шукаць шляхі для інтэграцыі тут, на Усходзе, на постсавецкай прасторы для таго, каб стварыць Адзіную эканамічную прастору. Украіна сама сабе задурыла галаву і ўсім нам. У мяне маці ўкраінка, я напалову ўкраінец – перажываю і люблю Украіну, але тое, што там адбываецца – мне не даспадобы. Нейкія яны баязлівыя, нібыта ім пагражае толькі Расія і больш ніхто. Усе іншыя ім пасуюць – і ЕС, і Амерыка. Магчыма, гэта цяжар нашага мінулага жыцця ў Саюзе? Але Украіне скардзіцца на мінуўшчыну няма падстаў – яны былі і ў савецкім кіраўніцтве, мелі інвестыцыі....

 

Еўрарадыё: А Грузія, напэўна, аддалілася больш за ўсіх?...

 

Міхаіл Гарбачоў: Ведаеце, я Грузію не хачу аналізаваць. Грузіны і рускія, як і рускія, і беларусы – амаль адно і тое ж. Я люблю грузінаў, успрымаю іх як сваякоў. Вядома ж, па сацыялагічных апытаннях, для рускіх найбольш блізкімі з’яўляюцца беларусы. Абсалютна так. На другім месцы – украінцы.

 

Еўрарадыё: Ці можна сказаць, што Беларусь найбольш падобная да Савецкага Саюза? Вам не падаецца, што краіна зрабіла з сябе і для сябе свой СССР?

 

Міхаіл Гарбачоў: Так. Нават пасля распаду Саюза краіна працягвала берагчы яго падыходы, прамысловасць – таму Беларусь і выжыла, на маю думку. Не дапусціла такога падзення, як у Расіі. Хаця Беларусь болей за іншыя краіны мае патрэбу ў супрацоўніцтве. Добра, што гэта зразумеюць. Дарма, што іншы раз адносіны доўга высвятляюцца.

 

Еўрарадыё: А калі паглядзім на прэзідэнтаў – Лукашэнку і Назарбаева… Яны, падобныя на генеральных сакратароў КПСС – кожны даволі доўга кіруе краінай. Ці гэта не савецкі ўплыў?

 

Міхаіл Гарбачоў: Гэта найбольш сталыя людзі. У гэтым сэнсе я на першае месца стаўлю Назарбаева. Ён прайшоў праз выпрабаванні. Калі я быў прэзідэнтам СССР, я быў вымушаны яго бараніць, бо Кунаеў прапаноўваў адправіць яго за мяжу, прадстаўніком па эканоміцы. Ён няпросты, няпросты – наш сябра Нурсултан…

 

Еўрарадыё: Лукашэнка таксама няпросты…

 

Міхаіл Гарбачоў: У Лукашэнкі свая “няпростасць” – іншая. Ён больш адкрыты, а там – усходняя хітрасць.

 

Еўрарадыё: А кіраваць краінай так шмат часу, як генсекі – гэта для краіны не кепска?

 

Міхаіл Гарбачоў: Думаю – не. Не бачу магчымасці, параўнаць прэзідэнтаў з генсекамі. Мне хацелася Нурсултана зрабіць прэм’ерам пасля рэалізацыі патрабаванняў новай саюзнай дамовы. Ён згаджаўся. Аляксандра я паважаю за яго вызначанасць, яснасць… Я памятаю яго яшчэ з нарадаў. Былі такія нарады неспакойных гаспадарнікаў падчас “перабудовы” ў прэзідэнта.

 

Еўрарадыё: Лукашэнка тады быў у якім статусе?

 

Міхаіл Гарбачоў: Як адзін з кіраўнікоў гаспадаркі, якія мыслілі прагрэсіўна – ён быў дырэктарам саўгасу.

 

Еўрарадыё: Ён кажа, што ўдзельнічаў у распрацоўцы праграмы, вядомай як “Пяцьсот дзён”…

 

Міхаіл Гарбачоў: Так. Хай гэтым не ганарыцца… (Смяецца.) Для мяне яшчэ галоўнае, як ён у апошняй, драматычнай стадыі СССР сябе паводзіў! Таму ўсё яму дарую. Часам я бачу, і казаў гэта публічна, што ён дзейнічае, “як слон у краме з парцалянай”.

 

Еўрарадыё: Гэта не добра…

 

Міхаіл Гарбачоў: Слон, калі зачэпіць – мала не будзе… Сёння гэта ўжо іншы чалавек. Але ж ён за Саюз быў да канца! Ды і цяпер застаецца адданы ідэям Саюза.

 

Еўрарадыё: Вы казалі, што Назарбаева ўзялі б прэм’ерам савецкага урада тых часоў, а для сённяшняга Лукашэнкі знайшлі б пасаду?

 

Міхаіл Гарбачоў: Членам палітбюро.

 

Еўрарадыё: І кожны з прэзідэнтаў краін былога СССР мог бы ўвайсці ў палітбюро…

 

Міхаіл Гарбачоў: Не ўсе. Славяне добрыя і казахі.

 

Еўрарадыё: Кажуць, што ўсе каляровыя рэвалюцыі былі заменаю савецкай наменклатуры, яна не хацела сыходзіць… І, напрыклад, прыход да ўлады Лукашэнкі быў нібы такой самай “рэвалюцыяй”, калі ён скінуў наменклатурніка Кебіча…

 

Міхаіл Гарбачоў: Нельга зводзіць да Кебіча задачы беларускіх перамен і рэформ, тым больш думаць, што ў гэтым была сутнасць беларускай “рэвалюцыі”. (Смяецца.) Па сутнасці, “перабудова” – гэта былі рэвалюцыйныя перамены. Калі б нам удалося давесці гэта да канца… Але ўсё абарвалася.

 

Еўрарадыё: Пакаленне, якое не жыло ў савецкія часы, вельмі адрозніваецца ад тых, савецкіх, пакаленняў?

 

Міхаіл Гарбачоў: Вельмі! Паміж імі ёсць ужо два пакаленні. Адны трапілі пад раскраданне, расцягванне дзяржаўнай ўласнасці. Гэта прывяло да такой дзікай рынкавай гаспадаркі, што зрабіла вельмі вялікі адбітак на іх маралі і паводзінах. Наступнае пакаленне мне больш падабаецца. У іх няма такога цынізму, з’яўляецца маральнае патрабаванне да сябе і грамадства.

 

Еўрарадыё: Можа тады яны больш падобныя да савецкіх людзей?

 

Міхаіл Гарбачоў: Яны падобныя да сябе. Да савецкіх – мала, бо савецкія засталіся савецкімі. Яны паступова сыходзяць з жыцця. Але хто пражыў за саветамі дзесяцігоддзі – з савецкасцю гэтай не проста развітацца. Бачыце, як мы развітваемся са сталінізмам? Развітваемся-развітваемся – ажно выходзяць калоны з партрэтамі Сталіна. Гэта няпроста! Сёння ўсе сацыялагічныя апытанні кажуць, што каля 80% настальгуюць па савецкім часе. Але толькі 15% жадалі б яго вярнуць і жыць у СССР...

 

Еўрарадыё: На ваш погляд, пра што гэтыя лічбы кажуць?

 

Міхаіл Гарбачоў: Пра тое, што за гэтыя гады людзі пакаштавалі свабоду слова, дэмакратыю і не жадаюць адмаўляцца ад гэтага. Так, у Савецкім Саюзе было шмат добрага, напрыклад, сацыяльная палітыка. Аднак, шчыра кажучы, нешта з гэтага было зроблена, самі ведаеце, праз Магадан.

 

Еўрарадыё: Але Беларусь увесь час звяртаецца да тых часоў, нібыта жадае вярнуцца ў СССР…

 

Міхаіл Гарбачоў: Не атрымліваецца. Можна было б ва Украіне рэалізаваць той вялізны патэнцыял, што там быў закладзены за савецкаю ўладаю. Але украінцы не хочуць быць з рускімі.

 

Еўрарадыё: Ці можна сёння такой краіне былога Савецкага Саюза, як Беларусь, ісці сваім шляхам асабістым: ні на захад, ні на усход?

 

Міхаіл Гарбачоў: Свой шлях для Беларусі – гэта захоўваць суверэнітэт і будаваць адносіны з Расіяй.

 


  • аудио
  • текст
10 комментарии

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

  • Анонимный, Суб, 2012-02-04 12:27

    Своей пренебрежительностью Горбачёв довёл до смерти Сахарова. Позволил нападать на величайшего и порядочного человека-подставным авганцам.Игнорировал Сахарева-всё это довело до остановки сердца Сахарова прямо в зале заседаний-на съезде партии.Для меня Горбачёв-не авторитет..Он не может быть объективным.

  • EURORUS, Вск, 2012-01-15 16:13

    Горбачев сам трус - столько людей предал!!! Столько народов пострадало!!! Анархия и беспредел в производстве и раздел ресурсов между ворами и бандитами.. И что - то бормочет про идеалы.... Пусть в Америке читает свои лекции... И Лукашенко , который прихватизировал Конституцию Под себя , - Он пытается отбелить!!!! Все правительства никаких дел не хотят иметь с ним , не въедгной в Европу... Изгой и признаный диктатор... Что еще можно о нем сказать.. А этот его в ПОЛИТБЮРО?? Да там бы его нормальные мужики давно по стенке размазали!!! лукашенко как депутата и в Минске то никто за нормального не держал... Издевались над ним ... Во всякие комиссии всовывали... Да поплатились- просчитались ... А жаль

  • Анонимный, Пнд, 2012-01-09 11:16

    Хоть и правильно говорит, но все же видно шнобелевскую премию за развал союза уже проел...

  • Анонимный, Срд, 2011-12-21 15:34

    Nu konechno, "horoshie" tol'ko te, kto za vlast' po-sovetski: ili za menja - ili na Kolymu. Sovetskij mentalitet Gorbacheva gazhe za gody v Germanii ne izmenilsja.

  • кастусь Анонимный, Пнд, 2011-12-19 17:16

    Выжыўшы з розуму чалавек.

  • Анонимный, Птн, 2011-12-16 12:32

    Как пёрла дурь из Горбачёва, так и прёт по сей день. Забодали уже его ''дельные'' советы. После всего что натворил, сидел бы уже как ''мышь под веником''.

  • dmitry, Вск, 2011-12-11 00:31

    Алина если хотите на YOU TUBE есть интервью М.С.Горбачева критикующего лукашенко.

  • Вожык, Суб, 2011-12-10 23:42

    Як быў балванам, так і застаўся. А вусата любіць хіба за тое што такі ж самы дэмагог як і сам Гарбачоў.

  • Анонимный, Суб, 2011-12-10 17:39

    allina, та же хрень. Лукашенко - открытый?!! 8-\ Да, Михал Сергеевич, а я-то думал вы в теме.

  • allina, Птн, 2011-12-09 02:34

    я думала, что Михаил Сергеевич умнее...совок он и есть совок

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    23 лютага а 12-й гадзіне ў сядзібе Партыі БНФ адбудзецца адмысловая прэс-канферэнцыя.

    Пра гэта паведамляе Мінсельгас Расіі са спасылкай на тэлефонную размову з першай намесніцай міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзеяй Каткавец.

    Microsoft дадасць 14 новых моваў і дыялектаў у сваю будучую аперацыйную сістэму. Сярод іх і беларуская мова.

    Еўракамісія плануе адмовіцца ад выплаты Будапешту ў 2013 годзе дапамогі развіццю ў памеры 495 мільёнаў еўра.

    "Комсомольская правда в Беларуси" надрукавала расследаванне, прысвечанае розным праектам беларускіх грошай, якія 20 гадоў таму не былі рэалізаваныя.

    44-гадовы мужчына здзейсніў спробу суіцыду на вачах у шматлікіх сведкаў.

    Такім чынам колькасць загінулых падчас катастрофы дасягнула 25 чалавек, 7 чалавек па-ранейшаму лічацца зніклымі без вестак, інфармуе Reuters.

    Такім чынам, 60% насельніцтва нашай планеты з'яўляюцца абанентамі сотавай сувязі.

    За месяц у Віцебскі аблвыканкам прыйшлі 33 электронных звароты ад жыхароў вобласці і замежнікаў.

    Актывіст КХП БНФ пяты дзень трымае сухую галадоўку.