інфатэка

  • Рэпартажы
  • На хвалях Аўтарадыё будзе вяшчаць радыё “Сталіца”?

На хвалях Аўтарадыё будзе вяшчаць радыё “Сталіца”?

Пра тое, што частату 105,1 МГц могуць перадаць радыё “Сталіцы”, распавёў Еўрарадыё дырэктар гэтай радыёстанцыі.

Аўтар: Наста Манцэвіч 27.01.2012 14:35

120127 Nasta Avtoradio.mp3

 

“Мы падалі заяўку, каб нам далі частату ў ФМ дыяпазоне. Нам сказалі, што дадуць... Напэўна, гэта будзе 105,1”, - прызнаецца Еўрарадыё дырэктар радыё “Сталіца” Алег Міхалевіч.


Міністэрства інфармацыі пакуль нічога канкрэтнага не кажа. Але рашэнне можа быць прынятае хоць заўтра, мяркуе дырэктар Аўтарадыё Юрый Базан.


Базан: “Трэба проста чакаць. Калі будзе паседжанне Камісіі – невядома. Яна ў прынцыпе збіраецца не радзей, чым раз у два месяцы. Але гэта можа здарыцца і ў панядзелак… І – праз месяц”.


Еўрарадыё датэлефанавалася да Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Спачатку РУП "БелГІЭ" павінен адабраць частоты, распавядае Еўрарадыё намеснік начальніка сектара ўпраўлення радыёчастотным рэсурсам Юрый Чычын.


Чычын: “Мінінформ нам адправіў заяўку на разгляд магчымасці выкарыстання частаты (105,1 МГц). Літаральна ўчора мы накіравалі яе ў РУП БелГІЭ, інспекцыі па электрасувязі. Яны будуць праводзіць працу – адбіраць частату...”


Між тым, Аўтарадыё дагэтуль працягвае плаціць за частату! Пакуль частоты аплачаныя да 31 сакавіка 2012 года. І сума набегла немалая, - кажа Юрый Базан.


Базан: “Мы заплацілі да канца сакавіка. За год мы заплацілі больш за 16 мільёнаў”.


Нагадаю, 12 студзеня 2011 рэдакцыя Аўтарадыё атрымала прадпісанне Мінсувязі аб спыненні дазволу на права выкарыстання частот. Загад аб спыненні вяшчання Аўтарадыё быў вынесены на падставе рашэння Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні. На ім стаяў подпіс старшыні камісіі Алега Праляскоўскага.


Афіцыйнай прычынай пазбаўлення радыёстанцыі частот стала “невыкананне творчай канцэпцыі і распаўсюджванне інфармацыі, якая змяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці”. Падчас выбарчай кампаніі Аўтарадыё пускала ў эфір ролікі кандыдатаў у прэзідэнты Саннікава і Някляева, дзе тыя заклікалі прыходзіць “на плошчу”.
Але яшчэ раней дырэктар Аўтарадыё Юрый Базан выказваў меркаванне, што прычына спынення вяшчання – іншая!


Юрый Базан: “Я не ведаю, якая б там з’явілася радыёстанцыя, і што б гэта было. Магчыма, у такім разе атрымоўваецца, што нас закрылі не ў сувязі з рэкламай, а таму што камусьці спатрэбіліся частоты? Хаця, на іх яшчэ ніхто не з’явіўся… Але калі мы плацім за гэтыя частоты, мы іх не можам нікому перадаць! Хаця, ў нашай дзяржаве можа быць рознае”.

Нагадаем, што з 1999 года “Аўтарадыё” працавала на частаце 67,7 МГц. З 2001 года да яе дадалася яшчэ адна частата — 105,1 МГц. Еўрарадыё працягвае сачыць за лёсам Аўтарадыё.


Каментары

  • Анонимный, Втр, 2012-01-31 11:59

    можна падключыць мабильны тэлефон да калонак и праз мабильны лавиць нэт-радыё

  • Кэт, Пнд, 2012-01-30 12:19

    у меня в связи с этими переменами уже давно вопрос: а можно как-то в машине слушать радио из нэта? наш фм просто ужасен

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    23 лютага а 12-й гадзіне ў сядзібе Партыі БНФ адбудзецца адмысловая прэс-канферэнцыя.

    Пра гэта паведамляе Мінсельгас Расіі са спасылкай на тэлефонную размову з першай намесніцай міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзеяй Каткавец.

    Microsoft дадасць 14 новых моваў і дыялектаў у сваю будучую аперацыйную сістэму. Сярод іх і беларуская мова.

    Еўракамісія плануе адмовіцца ад выплаты Будапешту ў 2013 годзе дапамогі развіццю ў памеры 495 мільёнаў еўра.

    "Комсомольская правда в Беларуси" надрукавала расследаванне, прысвечанае розным праектам беларускіх грошай, якія 20 гадоў таму не былі рэалізаваныя.

    44-гадовы мужчына здзейсніў спробу суіцыду на вачах у шматлікіх сведкаў.

    Такім чынам колькасць загінулых падчас катастрофы дасягнула 25 чалавек, 7 чалавек па-ранейшаму лічацца зніклымі без вестак, інфармуе Reuters.

    Такім чынам, 60% насельніцтва нашай планеты з'яўляюцца абанентамі сотавай сувязі.

    За месяц у Віцебскі аблвыканкам прыйшлі 33 электронных звароты ад жыхароў вобласці і замежнікаў.

    Актывіст КХП БНФ пяты дзень трымае сухую галадоўку.