фанатэка

  • Рэпартаж
  • “На Міхалка ходзяць прыкалоцца. Такія рэчы доўга не жывуць”

“На Міхалка ходзяць прыкалоцца. Такія рэчы доўга не жывуць”

Начальнік аддзела па справах мастацтва Мінгарвыканкама чуў пра чорныя спісы музыкаў, пайшоў бы на канцэрт Озі Осбарна і не верыць у Вольскага і Міхалка

Аўтар: Ілля Маліноўскі 13.01.2012 14:53

Даведаўшыся пра чарговы адменены канцэрт гурта з неіснуючага“чорнага спісу” Еўрарадыё паразмаўляла з начальнікам аддзела па справах мастацтва Мінгарвыканкама Уладзімірам Анціповічам і той патлумачыў, чаму музыкі “займаюцца троху не тым, чым трэба”

Еўрарадыё: Гледзячы па вашай пасадзе, ад вас моцна залежыць правядзенне канцэртаў...

Уладзімір Анціповіч: Асабіста ад мяне? Гэта залежыць ад арганізатараў канцэртаў.

Еўрарадыё: Але вы нейкім чынам уплываеце на тое, забараніць ці не забараніць канцэрт?

Уладзімір Анціповіч: Не, асабіста я не ўплываю! Ва Ўпраўленні культуры мы прымаем лісты-паведамленні на правядзенне канцэрту. Яны завяраюцца, але гэта паведамленні. Калі б гэта была ліцэнзія, ці пасведчанне, то была б іншая справа, але гэта звычайны ліст-паведамленне. Вось і ўсё! Уся адказнасць за правядзенне канцэрту, паводле ўказу прэзідэнта, на арганізатарах. Тут няма пра што асабліва размаўляць.

Еўрарадыё: У нас жа ў законе ёсць прапісаны артыкул, паводле якога гурты экстрэмісцкага характару ў нас забароненыя. А як гэтыя гурты адсочваюцца, як адбіраюцца?

Уладзімір Анціповіч: Ну, экстрэмізм – паняцце таксама вельмі адноснае... Калі чалавек займаецца акрамя музыкі незразумела якімі рэчамі, то тады гэта, вядома, ужо не добра. І так было б у кожнай краіне. У Мінску існуе вялікая камісія, куды ўваходзяць і Упраўленне культуры, і МУС, і гэтак далей. Клубы правяраюцца. Гэта калегіяльнае рашэнне, і гэта не залежыць ад аднаго чалавека. А ўлічваючы, што гэтыя лісты-паведамленні прыходзяць ва Упраўленне культуры, то мы іх захоўваем і бачым, што адбываецца.

Еўрарадыё: Добра, а ці чулі вы пра існаванне чорных спісаў музыкаў?

Уладзімір Анціповіч: Усе пра іх кажуць, але іх ніхто не бачыў. Я пра іх віртуальна чуў, але іх ніхто не вывешваў, ніхто не зацвярджаў.

Еўрарадыё: Тым не менш, гурты з гэтага спіса не могуць выступіць амаль год. Былі спробы, але канцэрты адмяняліся, ва ўсялякім выпадку ў Мінску.

Уладзімір Анціповіч: Магчыма, гэта і так, я на гэта адказаць не магу. Ва ўсялякім выпадку, Упраўленне культуры прымала паведамленні аб правядзенні гэтых канцэртаў. Калі вы маеце на ўвазе нейкія апошнія падзеі з "Крамбамбуляй" і г.д. Калі ўжо казаць адкрыта, то арганізатары нам прынеслі ліст-паведамленне, мы яго прынялі і ўсё! А што там далей адбываецца... Іншае пытанне, калі падчас самога мерапрыемства адбываюцца, мякка кажучы, беспарадкі. Гэтым ужо займаецца не Упраўленне культуры, а кампетэнтныя структуры. Упраўленне культуры ж не сілавое ведамства, таму я не бачу тут ніякіх іншых тлумачэнняў.

Еўрарадыё: Крыху адыдзем ад тэмы. А якую музыку вы любіце і слухаеце?

Уладзімір Анцыповіч: Класік-рок! Старыя добрыя гурты: Led Zeppelin, Queen і гэтак далей.

Еўрарадыё: Якіх канцэртаў, на ваш погляд, не хапае Мінску?

Уладзімір Анціповіч: Гледзячы па афішах, мне падаецца, што ў Мінску зараз вельмі развіваецца клубная сістэма. Шмат якія гурты я, магчыма, з-за ўзросту не ведаю, але гледзячы па палітры менавіта гэтага клубнага жыцця, там на ўсе густы. Пачынаючы ад розных дыск-жакеяў, не ведаю, хіп-хопу і заканчваючы стылем lounge, карацей, што пажадаеце. Я, як сучасны чалавек, з задавальненнем схадзіў бы на Озі Осбарна (смяецца). Культавыя гурты – заўсёды культавыя гурты.

Еўрарадыё: Можаце ўзгадаць, на які канцэрт, ці на якія канцэрты вы хадзілі апошнім часам?

Уладзімір Анціповіч: Ужо даўно не хадзіў. На Rammstein хадзіў, калі тыя прыязджалі, на Элтана Джона... Вы ж разумееце, што вельмі накладна хадзіць на ўсе канцэрты, таму выбіраў адпаведна густам. Дома я слухаю музыку, у машыне. Але на Озі Осбарна назбіраў бы грошай.

Еўрарадыё: А беларускія гурты слухаеце?

Уладзімір Анціповіч: Натуральна! "Беларускія песняры" мне вельмі падабаюцца. "Песняры" яшчэ тыя, мулявінскія. J:Морс – добры гурт, сучасны. Украінскі "Океан Ельзы" падабаецца, я лічу гурт вельмі своеасаблівым, недзе нават непаўторным. ДДТ слухаў.

Еўрарадыё: Узнікае пытанне наконт вашага стаўлення да Сяргея Міхалка і да Лявона Вольскага.

Уладзімір Анціповіч: Маё стаўленне да іх вельмі простае! Па-першае, я з Міхалком нават вучыўся калісьці, ён на два курсы маладзейшы. Гэтыя ж гурты ў свой час выступалі і на тэлебачанні, і на радыё, і г.д. Шмат хто з арганізатараў зараз ходзіць і кажа пра Міхалка: "Ну, што ён звар'яцеў, што ён нясе такую лухту? Займайся музыкай і не лезь туды, куды не трэба. Тым больш, непрафесійна, без вагі. Што ты хацеў гэтым усім сказаць?" Паверце, 90-95 адсоткаў арганізатараў гэтых канцэртаў так кажуць пра Міхалка.


І Вольскі таксама... Незразумелыя яго гэтыя заходы. Хлопцы займаюцца троху не тым, чым трэба. Тым самы правакуюць сваіх прыхільнікаў на шмат якія рэчы. Тым больш, рок-музыка заўсёды насіла правакацыйны характар, але зразумела, бо "рок" - гэта раскачвай... Але музыка музыкай, а вось што стаіць потым за музыкай, пачынае не падабацца шмат каму. За імі ніхто і не ірвецца асабліва, яны і ў клубах мала выступаюць, бо нікому гэта і не трэба.


Калі казаць пра экстрэмізм, нават не кажучы пра гурты, а пра тых, хто ходзіць на гэтыя канцэрты, адразу экстрэмісцкі настроеныя. І пасля канцэрту, падчас канцэрту могуць узнікаць розныя правакацыйныя рэчы. А калі падліваць алей у вогнішча, выкарыстоўваючы сваё імя, музыку, то...


А рабіць культавым гурт NRM, напрыклад... Гэта што такі еўрапейскі ўзровень, ці што? У Міхалка музыка блазенская, такі ж і праект "Крамбамбуля" - такія больш гумарныя. Я ўвогуле не лічу, што гэта такія вялікія музыкі. На Міхалка ходзяць прыкалоцца. Ну, збірае ён залы, але такія рэчы доўга не жывуць, яны надакучваюць. Тыя ж NRM развальваліся, у іх у гурце былі канфлікты з тым жа Вольскім, пад "Крамбамбуляй" яны збіраліся... Гэта ўсё несур'ёзна. Жадаеце каб я сур'ёзнае назваў сярод беларускіх гуртоў? Я з задавальненнем слухаю "Троіцу", з вялікім задавальненнем! Вось гэта вельмі сур'ёзны падыход, вялікі прафесіяналізм, гэта цікава. Вось такое маё асабістае стаўленне!


Каментары

  • Convert flac to mp3, Срд, 2012-02-22 19:26

    Зер гуд ставлю 5 балов.

  • JACKALL DEKA Hama-ku-ru R F, Срд, 2012-02-22 01:48

    Я так понимаю, в самом последнем абзаце как раз таки вся соль и изложена ;)

  • Александра, Втр, 2012-02-21 21:43

    Думается, если долго стараться, даже самую сложную мысль можно так подробно раскрыть

  • Анонимный, Вск, 2012-02-19 18:18

    Обалдеть, litota, и давно? Если Крамбамбуля и Ляпис - шуты, то в лучшем смысле этого слова, а вот кое-кем хваленая СС, вряд ли...

  • Дзірновіч, Срд, 2012-02-08 13:17

    2 Арына. Паважаная, вы пра што? Журналіст павінен гуляць у адні варота? Гэта насамрэч добрае інтэрв'ю. Бо ў любой з'явы існуе сто бакоў. І калі журналіст паказвае толькі адзін бок, то ён агітатар - "Савбелія", "Хартыя" ці Гігін. На сайце Еўрарадыё, здаецца, Міхалок і Вольскі агучылі сваю пазіцыю наконт чорных спісаў разоў сто. І добра, што журналісты ўзілі каментар у супрацьлегласці - у чалавека, які займае адказную пасаду ў галіне культуры, і разважае пра мастацтва з пункту гледжання палітыкі і экстрымізма. Разумны ўсё зразумее паміж строк.Бо чалавек крытыкуе "палітыканаў" і экстымістаў і пры гэтым аддасць любыя грошы за канцэрт Оззі, які ў свой час адкусваў бошкі кажаноў онлайн) Гэта вельмі смешна і паказальна. І калі гэтага не паказваць, любая з'ява не праходзіць інфармацыйны цыкл. А, як тут ужо пісалі, гісторыя пакажа, хто меў рыцыю, а хто не.

  • Арына, Чтв, 2012-01-26 09:53

    Гэта журналісты у нас - бездарнасьць і шэрасьць. У меня "к ним отвращение". только "скаты" могуць даць артыкулу пра чорныя спісы такі подлы загаловак! Унізіць знанага музыку і пахваліць Начальніка аддзела па справах мастацтва Мінгарвыканкама. Ен у артыкуле - ГЕРОЙ. Паважаныя музыкі, плюньце на гэтых журналістаў і рабіце сваю справу. Нізкі вам паклон. Вы ж не можаце башляць рэкламу Еурарадые як напэўна "башляют" Саладуха, Каракулі і Александр Ціхановіч за свае псеўдапраекты. На Беларусі няма прэсы - уся скацілася на узровень таннай раенкі і студэнткі савецкага журфака 3 курса. Я думаю, што і Вольскі і Міхалок людзі крэатыўныя - што небудзь прыдумаюць і без псеўдажурналістыкі. Можа свой рупар-радые арганізуюць. Я рэкамендую слухаць Радые Свабоду - там хоць нейкі кшталт застаўся.

  • Анонимный44, Суб, 2012-01-21 08:45

    "Тройца"--вышэйшы гатунак... Але й МІхалкоў ансамбаль грае зэба!!!

  • Анонимный, Чтв, 2012-01-19 22:28

    Чиновники борзеют уже слишком, не им решать что есть музыка а что цирк...ваше правительство - цирк, а вы все в нем клоуны

  • Кудж, Втр, 2012-01-17 19:07

    И без начальника любому известно, что все эти крамбабули - клоуны и паяцы.

  • Хуан, Втр, 2012-01-17 18:00

    Как говорится тушите свет, где я живу? Самое интересное что время всё расставит на свои места, а пока, кроую и потам не быць скотам!

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    23 лютага а 12-й гадзіне ў сядзібе Партыі БНФ адбудзецца адмысловая прэс-канферэнцыя.

    Пра гэта паведамляе Мінсельгас Расіі са спасылкай на тэлефонную размову з першай намесніцай міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзеяй Каткавец.

    Microsoft дадасць 14 новых моваў і дыялектаў у сваю будучую аперацыйную сістэму. Сярод іх і беларуская мова.

    Еўракамісія плануе адмовіцца ад выплаты Будапешту ў 2013 годзе дапамогі развіццю ў памеры 495 мільёнаў еўра.

    "Комсомольская правда в Беларуси" надрукавала расследаванне, прысвечанае розным праектам беларускіх грошай, якія 20 гадоў таму не былі рэалізаваныя.

    44-гадовы мужчына здзейсніў спробу суіцыду на вачах у шматлікіх сведкаў.

    Такім чынам колькасць загінулых падчас катастрофы дасягнула 25 чалавек, 7 чалавек па-ранейшаму лічацца зніклымі без вестак, інфармуе Reuters.

    Такім чынам, 60% насельніцтва нашай планеты з'яўляюцца абанентамі сотавай сувязі.

    За месяц у Віцебскі аблвыканкам прыйшлі 33 электронных звароты ад жыхароў вобласці і замежнікаў.

    Актывіст КХП БНФ пяты дзень трымае сухую галадоўку.