Супроць-прадукцыя: што гэта і пры чым тут Ціханоўская і выбары ў КР?

Паліна Прысмакова

Паліна Прысмакова

Словы пра тое, што ў беларусаў сфармаваўся нейкі свой, адрозны ад іншых народаў шлях, магчыма, і маюць сэнс. Да прыкладу, прафесарка Паліна Прысмакова ўводзіць новы тэрмін масавай з'явы ў Беларусі ў галіне дзяржаўнага кіравання, які завецца “супроць-прадукцыя” ("Nomatterwhat-production"). І ў адрозненне ад распаўсюджанага ў Еўропе і Амерыцы тэрміна “сумесная вытворчасць” як працэсу стварэння і рэалізацыі грамадскіх палітык, заснаванага на актыўным узаемадзеянні грамадзян і дзяржаўнай адміністрацыі, “супроць-вытворчасць” дэманструе “моцную сілу волі і рашучасць грамадзянаў паўдзельнічаць у кіраванні і рэформах грамадскага сектара, нягледзячы на небяспечныя негатыўныя наступствы, звязаныя з іх уласнай бяспекай і дабрабытам”.

Як тэрмін “супроць-прадукцыя” дзейнічае сёння на ўзроўні рухаў самаарганізацыі беларускіх грамадзянаў у выгнанні? Якое дачыненне да “сумеснай вытворчасці” маюць Офіс Ціханоўскай і яна сама, Аб’яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная рада, а таксама такія інстытуцыі, як кіберпаліцыя, квазігандлёвая палата, народныя амбасады і некалькі беларускіх універсітэтаў за мяжой? Ці дапамог гэты тэрмін у справе адкрыцця новай беларускай школы ў Вільні і ці дапаможа зрабіць гэта ў іншых краінах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сябра Рады БНР Паліна Прысмакова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі