У чацвер у Беларусі чакаюцца дажджы

У Беларусі чакаюць дажджы

У Беларусі чакаюць дажджы / pexels.com

У чацвер, 25 красавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер уначы будзе пераменных кірункаў, удзень — паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, удзень на поўначы — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 4-10 цяпла, а ўдзень чакаецца ад +8 па захадзе да +19 па ўсходзе краіны.

У чацвер у Беларусі чакаюцца дажджы
Прагноз надвор'я на 25 красавіка / Белгідрамет
У чацвер у Беларусі чакаюцца дажджы
Прагноз надвор'я на 25 красавіка / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі