Экс-палітзняволеную знайшлі за мяжой, каб сказаць пра новую крымінальную справу

Галіна Вішняк

Галіна Вішняк / фота з архіву

Былую палітзняволеную Галіну Вішняк следчыя знайшлі за мяжой, каб паведаміць ёй пра новую крымінальную справу. Пра гэта яна сама расказала журналістам Радыё "Свабода".

26 студзеня Галіна даведалася ад журналістаў, што на сайце Генпракуратуры выйшаў артыкул пра новую крымінальную справу і "ў апісанні было пра яе". А праз тры месяцы ёй у месенджар Viber напісала следчая Кастрычніцкага райаддзела Следчага камітэта па Мінску Вікторыя Любіч.

Следчая сказала, што на Ганну пачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзеянне эстрэмісцкай дзейнасці). Яна заявіла, што ведае, што Ганна знаходзіцца за мяжой, і спытала, калі тая плануе вяртацца ў Беларусь — маўляў, з яе ўдзелам "неабходна правесці шэраг следчых дзеянняў".

Ганна Вішняк падкрэслівае, што польскі нумар Viber быў аформлены на пашпарт грамадзяніна іншай краіны. "Але паколькі гэтым нумарам я карысталася, але амаль нікому не раздавала, рэальна ўсе, хто ведаў нумар, — у спісе званкоў, і гэта менш за 10 чалавек... Нумар яны ўзялі на допыце ў маці, найверагодней", — мяркуе беларуска.

30 красавіка следчая стала тэлефанаваць Ганне ў Viber. Жанчына кажа, што не стала размаўляць "з памагатымі злачыннага рэжыму Лукашэнкі" і плануе ўвогуле выдаліць Viber з тэлефона.

Ганна Вішняк была валанцёркай тэлеграм-канала "Кіроўцы 97%". Яе асудзілі на 2,5 года калоніі за "арганізацыю пратэстаў". Большую частку тэрміну адбывала ў Гомельскай жаночай калоніі №4, дзе палову часу правяла ў ШІЗА і прэс-атрадзе. Пасля выхаду на волю Ганна пакінула Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі